“Indiga” сьвяткуе Каляды! 29 сьнежня, party-буфет “ЁЁ”
Модератор: chinaski
“Indiga” сьвяткуе Каляды! 29 сьнежня, party-буфет “ЁЁ”
“Indiga” сьвяткуе Каляды!
Сьвяточным канцэртам у party-буфеце “ЁЁ” 29 сьнежня “Indiga” разам са сваімі прыхільнікамі адзначыць надыход Калядаў! “Не абыйдзецца без сапраўдных калядных падарункаў!” – абяцае Руся. Кожны адданы “індыганавы” фэн пры набыцьці квітку атрымае асабісты нумар, а ў час канцэрту, як сапраўдныя прыхільнікі супэр-гульні “Супэр Лато”, “Indiga” зладзіць сярод слухачоў сваё лато, калядна-індыганаўскае: уладальнік шчасьлівага нумару атрымае ад гурта ў падарунак маленькую елачку. “Нам бы хацелася сустрэць гэты Новы год з кожным нашым слухачом, - распавядае Руся, - але ж гэта немагчыма. Таму гэтая елачка стане часткай нашага шчырага сэрца, і на Новы год мы будзем разам!”
Калядны канцэрт “Indiga” ладзіць разам з маладым гуртом NHS-ethno, які на пачатку сьнежня перамог на самым буйным фэстывалі фолькавай музыкі ў Польшчы – Mikolajki Folkowe. Між іншым, можна сказаць, што “Indiga” пэўным чынам спрычынілася да гэтае перамогі маладога гурту: “Мы вельмі ўразіліся выступам NHS-ethno, калі гралі разам на нейкім канцэрце, - кажа Руся, - а таму параілі гурт прадусару Ігару Зныку, які выцягнуў іх на гэты фэст, дзе NHS-ethno і ўзялі лепшыя ўзнагароды!” На калядным канцэрце ў “ЁЁ” “Indiga” разам з NHS-ethno выканае для слухачоў калядную песеньку пра заеньку, каб стварыць сапраўдны калядны настрой!

-
maximus
- Завсегдатай
- Сообщения: 616
- Зарегистрирован: Чт дек 18, 2003 5:34 pm
- Откуда: минск
- Контактная информация:
Re: “Indiga” сьвяткуе Каляды! 29 сьнежня, party-буфет “ЁЁ”
во сколько начало? цена билета?
[url=http://www.kombik.com][img]http://www.kombik.com/wp-content/wpsc/product_images/review/danger.gif[/img][/url]
[b]KOMBIK.COM - правильный интернет-магазин[/b]
[b]KOMBIK.COM - правильный интернет-магазин[/b]
Re: “Indiga” сьвяткуе Каляды! 29 сьнежня, party-буфет “ЁЁ”
maximus писал(а):во сколько начало? цена билета?
19:00
10 000