“Басовішча 2007”: калі, дзе і як?

Новости форума. Афиши. И прочие околомузыкальные события.

Модератор: chinaski

Ответить
Сообщение
Автор
Frongy
Заслуженный ветеран
Сообщения: 654
Зарегистрирован: Пн окт 20, 2003 2:17 pm
Контактная информация:

“Басовішча 2007”: калі, дзе і як?

#1 Сообщение Frongy » Чт май 10, 2007 6:37 pm

“Басовішча 2007”: калі, дзе і як?
Сёлетні фэстываль “Басовішча” будзе ўжо 18-м па ліку. Ён пройдзе 20-21 ліпеня каля мястэчка Гарадок на Беласточчыне. Па сваёй структуры “Басовішча” ня будзе надта адрозьнівацца ад папярэдніх фэстаў. У першы дзень наведнікаў чакае вялікая праграма з выступу леташніх пераможцаў і гасьцей. Другі фэстывальны дзень распачне конкурсная частка, пасьля якой выступяць зоркі беларускай рок-сцэны.

Пра конкурс.
Традыцыйна ў конкурсе на “Басовішчы” бяруць удзел 10 маладых гуртоў. Папярэдне ўдзельнікі вызначаюцца ў Беларусі - на так званым “Адборышчы”. Дарэчы, ужо стартаваў збор заявак ад удзельнікаў. Каардынаваць увесь працэс падрыхтоўкі да “Басовішча” ў Беларусі будзе сябра рэдакцыі інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” Аляксей Мінчонак. З патрабаваньнямі да заявак і са спосабамі іх адпраўкі можна пазнаёміцца на адмыслова створанай старонцы – www.music.fromby.net/bas.
Удзельнікаў конкурсу на “Басовішчы” будзе абіраць экспэртнае журы, у склад якога войдуць вядомыя музычныя журналісты, прадусары, а таксама асобы, абазнаныя ў беларускай музыцы. Менавіта гэтыя людзі сфармуюць сьпіс 20-ці гуртоў, якія й возьмуць удзел у “Адборышчы”. Яны ж будуць вызначаць пераможцаз адборачнага канцэрту.
Адметнасьць 2007 году: стаць сябрам журы зможа любы ахвочы. Дзеля гэтага ён мусіць узяць удзел у інтэрнэт-галасаваньні на “Тузіне Гітоў”.

Пра інтэрнэт-адбор. Будуць зьмены.
Практыка інтэрнэт-адбору аднаго ўдзельніка конкурснай часткі “Басовішча” зьявілася два гады таму. У 2005-м наведнікі “Тузіну Гітоў” абралі да ўдзелу гурт “Recha”, а ў 2006-м - гурт “Моцарт”.
Сёлета арганізатары вырашылі крыху зьмяніць правілы інтэрнэт-абдору. Па-першае, да ўдзелу ў галасаваньні дапусьцяць толькі гурты з кароткага сьпісу (20 камандаў), што вызначыла журы. Як і раней, гурт, які заняў 1-е месца, аўтаматычна едзе на конкурс без удзелу ў “Адборышчы”. А вынікі астатніх 9-ці пераможцаў будуць даданыя, як голас асобнага сябры журы, на адборачным канцэрце падчас вызначэньня ўдзельнікаў конкурсу. Пры гэтым, наведнікі “Тузіну Гітоў” змогуць галасаваць адразу за 1, 2 ці 3 гурты,а не выключна за 1, як гэта было ў мінулыя гады.

Што будзе на фэстывалі?
Праграма “Басовішча” канчаткова будзе вызначаная напрыканцы траўня. Ужо цяпер вядуцца перамовы зь вядомымі беларускімі гуртамі, якія пастаянна выступаюць на “Басовішчы”. Гэта “Крама”, N.R.M., Neuro Dubel і г.д. Арганізатары плянуюць запрасіць да удзелу ў фэсьце гурты зь іншых краінаў – Польшчы, Украіны, Літвы і Італіі. Пакуль пад сумневам знаходзіцца правядзеньне так званай "Вольнай сцэны" (гэта частка фэсту, падчас якой выступаюць гурты, якія ня ўдзельнічаюць у конкурсе). Паводле арганізатараў, мэтазгоднасьць "Вольнай сцэны" вызначыцца пасьля сканчэньня прыёму заявак на конкурс.

Даведка.
“Басовішча” (Basowiszca) – фэстываль музыкі маладой Беларусі. Праводзіцца штогод з 1990.
Арганізатар: “Беларускае аб’яднаньне студэнтаў” у Польшчы. Старшыня – Радаслаў Дамброўскі.
Каардынатар зь беларускага боку (2007 г.): Аляксей Мінчонак (тэл. 627-07-91)


Правілы падачы заявак гуртамі для удзелу ў конкурсе “Басовішча 2007”.
Падаць заяўку на ўдзел у конкурсе “Басовішча” можа любы беларускі гурт, які грае ў рэчышчы “жывой музыкі” (то бок музыкі, выкананай на “жывых” інструмэнтах, дапускаецца выкарыстаньне электронных інстумэнтаў, сэмплаў і г.д. у якасьці неасноўных).

Тэрміны прыёму заявак.
Пачатак прыёму – 7 траўня
Сканчэньне прыёму – 28 траўня
Заяўкі, дасланыя па-за гэтымі тэрмінамі ня будуць прынятыя да разгляду!

Патрабаваньні да гуртоў, якія падаюць заяўкі:
- Запіс як мінімум адной песьні на беларускай мове на CD-носьбіце ці ў электорнным выглядзе (MP3, WAV, WMA і г.д.);
- Наяўнасьць 20-ці хвіліннай “жывой” канцэртнай праграмы на беларускай мове;
- Наяўнасьць ва ўсіх музыкаў гурта дзейнага агульнаграмадзянскага пашпарту.
Тэрмін дзейнасьці пашпартоў усіх удзельнікаў павінен скончвацца не раней лістапада 2007 году гэта патрабаваньне консульства Рэспублікі Польшча);
- Гатоўнасьць усіх музыкаў у найкаратчэйшы тэрмін паставіць дазвольныя штампы ў пашпарты для выезду ва ўсе краіны сьвету.

Заяўкі павінны ўтрымліваць:
- Запіс адной (ці болей) песьні на беларускай мове на CD-носьбіце ці ў электорнным выглядзе (MP3, WAV, WMA і г.д.);
- Кароткую інфармацыю пра гурт, які падае заяўку (дата заснаваньня, інфармацыя пра ўдзельнікаў, кароткая гісторыя гурта);
- Кантактны тэлефон адказнай асобы ў гурце, а таксама кантактныя тэлефоны двух іншых удзельнікаў гурта.
Без выкананьня гэтых умоваў заяўкі прымацца да разгляду ня будуць!

Як падаць заяўку:
Праз э-пошту.
Лепей за ўсё дасылаць праз электронную пошту на адрас bas@generation.by

Праз звычайную пошту.
Лісты з музычным матэрыялам і інфармацыяй пра гурт трэба накіроўваць на адрас:
220050, Менск, Галоўпаштампт, Даша Слабчанка (да запатрабаваньня)

З рук у рукі (для менчукоў і гасьцей сталіцы).
Для таго, каб дамовіцца на сустрэчу й перадаць заяўку трэба патэлефанаваць па тэл. +375 29 113-09-08 (Velcom) ці +375 29 701-78-30 (МТС)

Аватара пользователя
Eduard
Ветеран
Сообщения: 1830
Зарегистрирован: Вс сен 12, 2004 6:58 am
Откуда: DJ's TRIP-HOP team
Контактная информация:

#2 Сообщение Eduard » Чт май 10, 2007 8:37 pm

Няўжо ўжо й на гітарбае з'явілася інфа пра basowiszcza? Прыемна )
Worldwide dj's TRIP-HOP team

Frongy
Заслуженный ветеран
Сообщения: 654
Зарегистрирован: Пн окт 20, 2003 2:17 pm
Контактная информация:

#3 Сообщение Frongy » Чт май 10, 2007 8:50 pm

:wink:

Ответить