Страница 1 из 1

У “Басовішча 2007” зьявіўся лягатып

Добавлено: Пт май 18, 2007 7:03 pm
Frongy
Беларускае аб'яднаньне студэнтаў” зацьвердзіла новы лягатып фэстывалю “Басовішча”. З усіх дасланых на конкурс варыянтаў быў абраны той, які зрабіў вядомы паэт і дызайнэр Міхал Анемпадыстаў.

Па словах старшыні “Беларускага аб'яднаньня студэнтаў” Радаслава Дамброўскага, усяго на конкурс было даслана каля 10 варыянтаў новага лягатыпа. “Але няшмат зь іх адпавядалі атмасфэры “Басовішча” і той варыянт, які даслаў Анемпадыстаў падаўся нам самым лепшым”, - кажа Дамброўскі.

Міхал Анемпадыстаў распавёў пра ідэю, якая натхніла яго менавіта да таго варыянта, які быў зацьвержаны. “На лягатыпе намаляваныя дрэвы. Гэта таму, што “Басовішча” – лясны фэст. Мне хацелася ў графіцы перадаць працэс росту гэтых дрэваў, бо разам з “Басовішчам” растуць і яны”, - кажа Міхал Анемпадыстаў. Колькасьць дрэваў (а іх на новым лёга два) Міхал тлумачыць так. “Гэта не выпадкова, два дрэвы – сымбаль таго, што беларуская нацыя знаходзіцца па два бакі мяжы: хтосьці жыве ў Беларусі, а хтосьці, нарадзіўшыся ў Польшчы, разумее, што ён этнічны беларус”.

Лягатып “Басовішча” зьмяняецца кожны год. “Беларускае аб'яднаньне студэнтаў” тлумачыць гэта тым, што яшчэ ніводнага разу не зьяўлялася такога варыянту, гледзячы на які кожны сказаў бы, што ён назаўсёды. “Але варыянт Анемпадыстава прымусіў нас зьмяніць звыклае стаўленьне. Прынамсі, калі на наступныя фэстывалі мы не захаваем менавіта гэты лягатып, то 100% пакінем графічнае напісаньне назвы “Басовішча”, якое прапанаваў Міхал”, - сказаў Радаслаў Дамброўскі.

Практыка правядзеньня конкурсу на лягатып фэстывалю “Басовішча” зьявілася летась. У 2006 годзе перамог варыянт, які запрапанавала рэклямная група “Аdлiга”. Сёлета, як і ў мінулым годзе, пераможца конкурсу на лепшы лягатып атрымае ў якасьці ўзнагароды 620 польскіх злотых (крыху болей за 200 даляраў).

Тым часам, працягваецца прыём заявак ад маладых гуртоў на ўдзел у конкурсе “Басовішча 2007”. З умовамі да заявак і патрабаваньнем да матэрыялу можна пазеаёміцца на адмыслова створанай старонцы - http://music.fromby.net/bas/

Даведка.
“Басовішча” (Basowiszcza) – фэстываль музыкі маладой Беларусі. Праводзіцца штогод з 1990.
Арганізатар: “Беларускае аб’яднаньне студэнтаў” у Польшчы. Старшыня – Радаслаў Дамброўскі.
Каардынатар зь беларускага боку (2007 г.): Аляксей Мінчонак (тэл. 627-07-91)
Інфармацыйныя партнэры: музычны партал “Тузін Гітоў” (www.music.fromby.net), праект Generation.by (www.generation.by).

Добавлено: Сб май 19, 2007 12:03 am
Lanser
ИМХО херня какая-то, а не логотип)

Добавлено: Сб май 19, 2007 8:32 am
Eduard
Леташні быў значна лепш

Добавлено: Чт июн 07, 2007 4:04 pm
Eduard
Распачалося І-нэт галасаваньне - адбор на Басовішча!


Галасуем за РоСтру тут: http://music.fromby.net/bas/ :wink:

Галасаваць можна кожны дзень :idea: :arrow:

Добавлено: Чт июн 07, 2007 4:14 pm
Vad
ни одной нормальной группы... :roll:

Добавлено: Чт июн 07, 2007 4:29 pm
rekrust
Пару дней и "МутнаеВока" подтянется
Касательно логотипа - просто организаторы решили сделать что-нибудь новенькое :)

Добавлено: Чт июн 07, 2007 5:12 pm
Eduard
rekrust писал(а):Пару дней и "МутнаеВока" подтянется
МутнаеВока не прайшлі першы тур
rekrust писал(а):Касательно логотипа - просто организаторы решили сделать что-нибудь новенькое :)
Проста гэта традыцыя БАСоў: зьмяняць лягатыпы. Часам яны цікавыя. а часам - ня вельмі

Добавлено: Чт июн 07, 2007 5:43 pm
rekrust
Тым часам, працягваецца прыём заявак ад маладых гуртоў на ўдзел у конкурсе “Басовішча 2007”
Или я морожу?Ещё не подавали заявку...

Добавлено: Чт июн 07, 2007 8:54 pm
Eduard
Прыём даўно скончаны. Ужо адбор праз тыдзень будзе

Добавлено: Вс июн 10, 2007 4:07 pm
rekrust
Действительно сморозил..Точнее был дезинформирован :)
Блин , ну и Басовишча в этом году :shock: