24 ліпеня Лявон Вольскі зайграе абяцаны міні-канцэрт

Новости форума. Афиши. И прочие околомузыкальные события.

Модератор: chinaski

Ответить
Сообщение
Автор
Frongy
Заслуженный ветеран
Сообщения: 654
Зарегистрирован: Пн окт 20, 2003 2:17 pm
Контактная информация:

24 ліпеня Лявон Вольскі зайграе абяцаны міні-канцэрт

#1 Сообщение Frongy » Вт июл 22, 2008 3:39 am

24 ліпеня Лявон Вольскі зайграе эксклюзіўны міні-канцэрт ў дыскарні "Містэрыя гуку" (ГЦ "Рыга")
з нагоды выхаду CD-версіі свайго сольнага альбому "Куплеты і прыпевы".


Мерапрыемства мела адбыцца некалькі тыдняў таму, але Лявон захварэў. "Нейкі моцны вірус. Высокая тэмпэратура і ўсе іншыя хваробныя радасці..." – патлумачыў ён тады ў сваім ЖЖ (lvolski.livejournal.com) і паабяцаў, што ўсё абавязкова адбудзецца.

"Вірус быў сапраўды нейкі дзікі, але з дапамогай лекараў атрымалася яго перамагчы, – распавядае Вольскі зараз. – Таму чакаю ўсіх у гэты чацьвер у "Містэрыі". Будзе міні-канцэрт, аўтограф-сэсія і фота".

Нагадаем, што больш выступаў з праграмай "Куплеты і прыпевы" музыка не плануе. CD-верcія сольнага альбому Лявона Вольскага, якая з’явілася ў продажы некалькі тыдняў таму, дадаткова змяшчае караоке-версіі ўсіх песень, а таксама тэксты, акорды і слоўнік выкарыстаных тэрмінаў.
Пачатак мерапрыемства ў 18 гадзін.

Ответить