Страница 1 из 1

“Рок па вакацыях” у Рэактары

Добавлено: Вт авг 25, 2009 8:06 pm
markrtl
“Рок па вакацыях” у Рэактары

Чарговы фэст “Рок па вакацыях” з удзелам гуртоў «Drum Ecstasy», «Нейро Дюбель», «Крама», «БЕЗБИЛЕТА», «АВАНГАРДШКОЛА», «Зьмяя» плануецца правесці 2 верасня 2009 года.

Фестываль “Рок па вакацыях” упершыню прайшоў у Мінску 1 верасня 1993 года. Яго асноўная ідэя - даць магчымасць нефармальнай камунікацыі школьнікаў, студэнтаў пасля мінулага адпачынку, а таксама добрая нагода для музыкаў папулярных беларускіх рок-гуротоў нагадаць пра сябе і паказаць гатоўнасць да новага музычнага сезону.

У свой час удзел у фестывалі прымалі легендарныя каманды “Мроя” (цяперашняя “N.R.M.”), “Уліс”, “Крама”, “Новае неба”, “Рублевая зона», “Зартипо” і іншыя. Адроджаны “Рок па вакацыях” быў ў 2008 годзе.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

Velcom 8029 6715865

МТС 8029 2544909

Павел Кашырын