Алесь Камоцкі прэзентуе новы альбом "9"

Новости форума. Афиши. И прочие околомузыкальные события.

Модератор: chinaski

Ответить
Сообщение
Автор
Frongy
Заслуженный ветеран
Сообщения: 654
Зарегистрирован: Пн окт 20, 2003 2:17 pm
Контактная информация:

Алесь Камоцкі прэзентуе новы альбом "9"

#1 Сообщение Frongy » Вс сен 06, 2009 10:26 pm

9 верасня ў малой залі КЗ "Мінск" адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Алеся Камоцкага, які атрымаў назву "9". У гэты ж дзень альбом павінны з'явіцца ў музычных крамах.

"9" – першы альбом уласнага новага матэрыялу Камоцкага з часоў дыска "Дах" (2006). Музычны лейтматыў новай працы Алеся – лагодная і сонечная боса-нова, дзякуючы якой творы вядомага паэта і барда заззялі новымі колерамі. У запісе прымалі ўдзел інструменталісты найвышэйшага гатунку: Аляксандр Шувалаў (баян), Валеры Башкоў (бас), Алег Змушка (гітара), Анатоль Лабанок (кантрабас), Андрэй Лабчэўскі (клавішныя), Аляксандр Сазонаў (ударныя), Віталь Ямуцееў (кларнет, саксафон).

"Ідэя гэтага альбому нарадзілася досыць выпадкова, – прызнаецца Алесь. – Наталля Чаткова запрапанавала зрабіць анімацыйны кліп, але са старога матэрыялу яна нічога не выбрала. Таму і напісалася адмыслова аранжыраваная пад боса-нову "Шукай мяне". На гэтай хвалі я зрабіў яшчэ некалькі песень аналагічнага напрамку і зразумеў, што атрымліваецца цікавы альбом! Ён больш пазітыўны – нейкімі песнямі я сам здзіўлены. Кліп дарэчы таксама атрымаўся выдатны – ён таксама ёсць на дыску".

Глядзець відэа –

9 верасня ў малой залі КЗ Мінск – Алесь Камоцкі з прэзентацыяй новага альбому "9" і лепшымі песнямі. Квіткі: 15-35 тыс. руб. Даведка: (017) 328 66 38, (029) 626 90 92. Пачатак у 19.00.

Ответить