У польскім гарадку Бельск Падляшскі і навакольных мястэчках напрыканцы кастрычніку адбыўся фэст “Бардаўская восень-2009”. Фестываль які налічвае ўжо 16 год існавання чарговы раз на сваёй сцэне прымаў маладых беларускіх музыкаў у конкурснай праграме і мэтраў айчынай акустычнай музычнай плыні. Сярод запрошаных гасцей фестываль у гэтым годзе наведалі Зьміцер Вайцюшкевіч, Юры Несцярэнка, Віктар Шалкевіч, гурт Босае сонца, а таксама Лявон Вольскі і гурт НРМ з акустычным канцэртам.
У конкурснай праграме фестывалю свае творы прадставілі выканаўцы з Беларусі, Польшчы і Чэхіі. Гран пры сёлеташняй “Бардаўскай восені” дастаўся гурту Re1ikt з Гомелю. У лік прызёраў фэсту ўвайшлі таксама гурт “Спелае світанне” з Бельску Падляшскага (Польшча) і менскія выканаўцы – Міхал Бараноўскі і гурт Alta Mente.
Па вяртанні з Польшчы у беларускіх канкурсантаў, натхнёных фестывальнай атмасферай, адбылася творчая актывізацыя, якая нават прывяла да нараджэння супольных праектаў. Такім чынам і нарадзілася ідэя працягнуць фестываль яшчэ адным сумесным канцэртам у Мінску, які пакажа творчасць беларускіх выступоўцаў сёлеташняй конкурснай праграмы “Бардаўскай восені” на гэты раз беларускім слухачам.
29 лістапада,
у нядзелю а 19-00,
ва ўтульнай кавярні “Лісіная нара” (вул. Каліноўскага 32)
адбудзецца канцэрт канкурсантаў “Бардаўскай восені-2009”.
У гэты вечар свае творы прадставяць Дзяніс Філіпенка з гурта Rahis, Паша Кузіч (гурт Існасць), гурты Рэбус Нялішніх і ZnaRock, а таксама прызёры сёлеташняга фестывалю – Міхал Бараноўскі, гурт Alta Mente і, зразумела ж, пераможцы “Бардаўскай восені-2009” – гурт Re1ikt. А распачнецца вечар выступам гурта Босае Сонца, лідэр якога, Алесь Зайцаў, з’яўляецца адным з арганізатараў фестывалю.
Уваход на канцэрт вольны,
замовіць столікі і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэл. 8 (029) 111 32 32.
Восень бардаў працягнецца ў “Лісінай нары”. 29 лістапада
Модератор: chinaski
