Страница 1 из 1

Штомесяц 13-га - рок па-беларуску

Добавлено: Ср окт 12, 2011 9:01 am
werasen
13 кастрычніка стартуе серыя канцэртаў "Штомесяц трынаццатага" у клубе "Салтайм". Добрая музыка з тэкстам на сваёй мове - вось і ўвесь канцэпт. Пад час імпрэзы таксама адбудзецца розыгрыш прызоў і сувеніраў ад кампаніі "Будзьма беларусамі!". Запрашаю беларускамоўныя гурты далучыцца да будучых канцэртаў (13 лістапада, 13 снежня). З задавальненнем пасупрацоўнічаем з калектывамі не з Мінска. Пішыце ў ЛС.
Изображение

Re: Штомесяц 13-га - рок па-беларуску

Добавлено: Чт окт 13, 2011 11:12 am
z1m
очередной говнорок в говноклубе :facepalm:

Re: Штомесяц 13-га - рок па-беларуску

Добавлено: Чт окт 13, 2011 11:27 am
werasen
z1m писал(а):очередной говнорок в говноклубе :facepalm:
чарговы тыповы гітарбаеўскі камент. І вам, шаноўны, усяго найлепшага - клічце на ваш выступ у Мінскарэне, абавязкова куплю квіток у фанзону :)

ясная справа, рабіць - куды больш складана, чым трандзець і скардзіцца на сітуацыю. мы гатовы супрацоўнічаць. з тымі, каму ёсць што паказаць, апроч пантоў і апломбу.

Re: Штомесяц 13-га - рок па-беларуску

Добавлено: Пт окт 28, 2011 1:07 pm
werasen
Изображение
Працягваецца серыя беларускамоўных канцэртаў “Штомесяц трынаццатага” у клубе “Салтайм” (пр. Незалежнасці 131/1).
Чарговы рок-вечар адбудзецца 13 лістапада. На сцэну ў гэты вечар выйдзе рок-гурт “Індра” з Полацка, мінская каманда “Lavatrina”, апроч таго некалькі кампазіцый прадставяць дэбютанты на сталічнай сцэне - блюз-рокавы бэнд “На ўзлёт!” з Мар’інай Горкі.

Гурт “Індра” утварыўся ў Полацку ў 2003 годзе. Сёньня ў яго складзе дзьве закаханыя ў сваю справу дзяўчыны - Вольга Андрэева (сьпевы, гiтара) i Марына Шэф (гiтара), а таксама два таленавiтыя хлопцы - Арцём Новiкаў (бас-гiтара) i Павал Кухто (бубны). “Індра” стала "Адкрыцьцём года" на "Рок-коле 2004", была лаўрэатам “Open Graffity Music Fest” i "Бардаўскай восені-2010". А за перамогу ў гiт-парадзе Эўрарадыё атрымала магчымасьць запiсу альбома на польскай студыi Rembrandt: альбом "Сонцавакол" выдадзены ў 2007 годзе. Цяпер гурт працуе над другiм сваiм альбомам. У творчасьцi стаўка робiцца на тэкст, якасныя аранжыроўкi, прыгожыя гiтарныя сола, якiя падкрэсьлiваюць усю моц голаса Вольгi. “Індра” плённа супрацоўнічае з полацкай паэтэсай Лерай Сом, якая з’яўляецца аўтарам большасці тэкстаў гурта.
На сцэне музыкі заўсёды запальваюць, выкладаючыся на поўную. Музыка “Iндры” - музыка для тых, хто слухае вушамi. Падрабязнй тут http://vkontakte.ru/club3805894

Гурт “Lavatrina” існуе тры гады. Назва гурта ў перакладзе з лаціны азначае «ванны пакой», На думку лідэра гурта Васіля Сідарка, ванны пакой — тое месца, дзе можна падумаць пра ўсё, што адбываецца наўкол. Гурт працуе ў стылістыцы пост-гранжу з элементамі брытанскага року. Вас чакае вялікая беларускамоўная праграма гурта. Падрабязнй тут http://vkontakte.ru/lavatrina

Гурт “На ўзлёт!” з Мар’інай Горкі толькі робіць свае першыя крокі, але абяцае хоць і кароткую, але змястоўную блюз-рокавую праграму па-беларуску. Падрабязней тут http://vkontakte.ru/navzlyot

Пад час імпрэзы таксама адбудзецца розыгрыш прызоў і сувеніраў ад кампаніі "Будзьма беларусамі!".
Пачатак у 19 гадзін.
Квіткі - 20 000 руб.
Гэта імпрэза ў Кантакце - http://vkontakte.ru/event31463772

Re: Штомесяц 13-га - рок па-беларуску

Добавлено: Чт дек 01, 2011 4:47 pm
Maximka
Выдатна. :friedns: :Drink:

Re: Штомесяц 13-га - рок па-беларуску

Добавлено: Пн дек 12, 2011 12:22 am
werasen
13 снежня (декабря!) 2011 года запрашаем на чарговы канцэрт "Штомесяц 13-га".
У праграме: гурт "Да!Бл" (Нарач) http://vkontakte.ru/club14417547, гурт "Dziakuj" (Мінск) http://vkontakte.ru/dziakujband і новы праект "Крамерс" (музыканты "Блюзмабіль" з вакалісткай Ганнай Сарокінай) - з праграмай беларускамоўных песень.
Пачатак а 19-й, клуб "Салтайм" (Незалежнасці 131/1)
Квіткі 20 тыбр.

Re: Штомесяц 13-га - рок па-беларуску

Добавлено: Пт дек 30, 2011 12:57 pm
werasen
Изображение
Штомесяц 13-га мы ладзім канцэрты серыі "рок па-беларуску", але гэтым разам будзе special event. З нагоды дня народзін гітарыста гурта "Верасень" і амаль дня народзін вакалісткі вечар 13 студзеня (дарэчы, яшчэ і пятніца, трынаццатае!) будзе мець незвычайны фармат. Вас чакае выступ гурта "Верасень", а таксама цікавая музычная праграма ад сяброў: сюрпрыз ад Таццяны Беланогай, блюзавы сэт ад гурта Long Way, вогненны луізіянскі блюз (танчаць усе!) ад Maddy Daddy Band, прывітанне ад блюз-рок каманды "На Узлёт" і джэм напрыканцы...
...І мы зусім забылі, што гурт "Верасень" гэтым вечарам прадставіць студыйную міні-плытку з новымі песнямі...

Месца: Клуб "Салтайм" (Незалежнасці 131 корп.1) Пачатак а 19-й!!! І без затрымак - пачнем своечасова, бо праграма немалая!
Наяўнасць кветак і падарункаў права на зніжкі не дае, але катэгарычна вітаецца!

Увага! Як бы нам не хацелася зрабіць імпрэзу з вольным уваходам, ёсць рэчы, якія ад нас не залежаць.
Кошт квіткоў - 20 тыр. (пры набыцці квіткоў у 2011 годзе), 25 тыр. у 2012 годзе, 30 тыр. у дзень канцэрта (так, кошты на канцэрты ў клубе Салтайм таксама падвышаюцца).
Зрабі папярэднюю замову па тэл. (029) 640 09 38 або напішы мне ЛС

Re: Штомесяц 13-га - рок па-беларуску

Добавлено: Чт янв 26, 2012 2:30 pm
werasen
Изображение

“Штомесяц 13-га па-беларуску” і прома-група ВЮ прадстаўляюць
Канцэрт да Дня Святога Валянціна
ПРЫЗНАННІ ў розных стылях

13 лютага 2012 (панядзелак)
Клуб “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1)
19.00
Паліна Рэспубліка (бард)
“Нельга Забыць” (акустык-рок)
“ВЕРАСЕНЬ” (рок)
“White Night Blues” (блюз)
“3-Zna” (альтэрнатыўны рок)

http://vk.com/event34248181

Супольны праект Вольгі Акуліч (аўтар ідэі “Штомесяц 13-га па-беларуску” пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!”) і прома-групы ВЮ да Дня Святога Валянціна паказвае, як можна прызнацца ў каханні ў розных музычных стылях. У цэнтры ўвагі “Прызнанняў” – усё багацце гукавой палітры, усе выяўленчыя магчымасці Гітарнай Музыкі.
Замова квіткоў
+375 29 640 09 38 (velcom),
+375 25 622 95 03 (life:),
+375 29 560 77 93 (МТС)

Кошт 20 тыс. папярэдне, 25 тыс. у дзень канцэрта

Re: Штомесяц 13-га - рок па-беларуску

Добавлено: Чт янв 26, 2012 2:34 pm
werasen
Тыя, хто жадае далучыцца да праекта "Штомесяц 13-га па-беларуску" могуць звязацца са мной праз ЛС, а таксама праз skype: volha.werasen ці ICQ 484 797 318

Re: Штомесяц 13-га - рок па-беларуску

Добавлено: Чт янв 26, 2012 10:07 pm
Senior Lupasin
На сакавiк запiшаце?

Re: Штомесяц 13-га - рок па-беларуску

Добавлено: Чт янв 26, 2012 10:12 pm
werasen
Senior Lupasin писал(а):На сакавiк запiшаце?
Усе абмяркаванні ў прыват, калі ласка.