Зацанiце маю паэму!
Добавлено: Пн мар 10, 2008 11:02 am
беларусь мая адзіная
1
я нарадзіўся недалёка
ад тых мясьцін дзе жыў пярун
ды закахаўся я глыбока
ў красуню роўную пяру
па сваёй лёгкасьці і стане
і не было мяне мужней
калі яна як ясна пані
хадзіла першай сярод жней
яе праводзіў я да дому
пасьля гулянкі ўначы
і вакол сіняга парому
ўсю ноч пяялі салаўі
2
і прывучыліся мы ў школе
змагацца мужна за сябе
шукаць у сьвеце лепшай долі
што адгукнулася ўва мне
вясновай громнай навальніцай
пяском на высьпе ураньня
і той купальскаю крыніцай
ў якую скокалі штодня
увосень гэта стогі сена
улетку рэчка за вуглом
узімку хата і насеньне
а ўвесну зноў вясновы гром
я паступіў ў асьпірантуру
але калі я паступлю
няхай сабе ў дактарантуру
я сувязі ўсё ж не згублю
з сваёй адзінай роднай мовай
з паэзіяй і чарадой
сваіх прыгожых вершаў новых
з краінай роднаю маёй
3
я пазнаёміўся з другою
ды засталася ты ўва мне
каханай першаю маёю
навекі ў сэрцы і ў вясьне
а тая іншая як стэрва
ўсё грошы грошы а вакол
у мінскім парку цьвілі дрэвы
і я глядзеў стаяў як кол
яна мне падалася сонцам
ды згледзеў потым я падман
які падаўся мне бясконцым
як наш зацягнуты раман
ды вось той жудаснаю ноччу
яна сказала мне даруй
і я ў трамвай апошні скочыў
і не сказаў ёй пацалуй
ды зноўку ўсеўся пісаць вершы
але натхненьня ўжо няма
о дзе той пыл паэта першы
дзе тая вечная вясна
4
але мяне разьмеркавалі
і я прыехаў ў свой куток
што ў снах мне сніўся і сказалі
што трэба мне прыехаць ў срок
і тая лёгкая дзяўчына
што была першай сярод жней
яе ніхто ня знаў з мужчынаў
а толькі веяў ветравей
ужо начальніца калгасу
была яна аб ту пару
і поступ хуткаплынны часу
прысьпешваў прыпавесьць маю
я зразумеў што я кахаю
яе яе адну яе
але чагосьці я чакаю
не падыходжу да яе
5
і вось аднойчы ў цёплы вечар
я падышоў і я сказаў
сваім каханьнем чалавечым
цябе здаўна чакаць я стаў
яна ўсьміхнулася мне сьціпла
і адчыніла дзьверы ў дом
каханьне наша ўжо ня згібла
грымеў вясеньні зноўку гром
1
я нарадзіўся недалёка
ад тых мясьцін дзе жыў пярун
ды закахаўся я глыбока
ў красуню роўную пяру
па сваёй лёгкасьці і стане
і не было мяне мужней
калі яна як ясна пані
хадзіла першай сярод жней
яе праводзіў я да дому
пасьля гулянкі ўначы
і вакол сіняга парому
ўсю ноч пяялі салаўі
2
і прывучыліся мы ў школе
змагацца мужна за сябе
шукаць у сьвеце лепшай долі
што адгукнулася ўва мне
вясновай громнай навальніцай
пяском на высьпе ураньня
і той купальскаю крыніцай
ў якую скокалі штодня
увосень гэта стогі сена
улетку рэчка за вуглом
узімку хата і насеньне
а ўвесну зноў вясновы гром
я паступіў ў асьпірантуру
але калі я паступлю
няхай сабе ў дактарантуру
я сувязі ўсё ж не згублю
з сваёй адзінай роднай мовай
з паэзіяй і чарадой
сваіх прыгожых вершаў новых
з краінай роднаю маёй
3
я пазнаёміўся з другою
ды засталася ты ўва мне
каханай першаю маёю
навекі ў сэрцы і ў вясьне
а тая іншая як стэрва
ўсё грошы грошы а вакол
у мінскім парку цьвілі дрэвы
і я глядзеў стаяў як кол
яна мне падалася сонцам
ды згледзеў потым я падман
які падаўся мне бясконцым
як наш зацягнуты раман
ды вось той жудаснаю ноччу
яна сказала мне даруй
і я ў трамвай апошні скочыў
і не сказаў ёй пацалуй
ды зноўку ўсеўся пісаць вершы
але натхненьня ўжо няма
о дзе той пыл паэта першы
дзе тая вечная вясна
4
але мяне разьмеркавалі
і я прыехаў ў свой куток
што ў снах мне сніўся і сказалі
што трэба мне прыехаць ў срок
і тая лёгкая дзяўчына
што была першай сярод жней
яе ніхто ня знаў з мужчынаў
а толькі веяў ветравей
ужо начальніца калгасу
была яна аб ту пару
і поступ хуткаплынны часу
прысьпешваў прыпавесьць маю
я зразумеў што я кахаю
яе яе адну яе
але чагосьці я чакаю
не падыходжу да яе
5
і вось аднойчы ў цёплы вечар
я падышоў і я сказаў
сваім каханьнем чалавечым
цябе здаўна чакаць я стаў
яна ўсьміхнулася мне сьціпла
і адчыніла дзьверы ў дом
каханьне наша ўжо ня згібла
грымеў вясеньні зноўку гром