Шукаем гурт да сябе на кропку-студыю (50кв.м.) на падсяленне. Менск

Объявления репетиционных и звукозаписывающих студий, услуг по сведению и прочей обработке звука.

Модератор: moderator

Ответить
Сообщение
Автор
Maximka
Прохожий
Сообщения: 59
Зарегистрирован: Пн май 15, 2006 9:53 pm
Откуда: Минск

Шукаем гурт да сябе на кропку-студыю (50кв.м.) на падсяленне. Менск

#1 Сообщение Maximka » Пт апр 01, 2022 4:37 pm

Некаторы час назад мы з сябрамі вырашылі зняць сабе памяшканне для рэпетыцый. Мы - не адзін суцэльны гурт, а 5 чалавек, якія час ад часу прыходзяць у памяшканне каю працаваць самастойна (альбо парай) над сваім матэрыялам, займацца практыкаваннямі і г.д. Але па факце мы зараз прыходзім вельмі рэдка, а грошы плаціць трэба кожны месяц, таму вырашылі пашукаць кагосці яшчэ ў сваю мутную суполку.
Пра памяшканне: знаходзіцца на заводзе "Термопласт" (Кнорына, 50). Праход на тэрыторыю завода з 9.00 да 22.00 (можна дамовіцца і на пазней) праз прахадную - у кожнага свой пропуск, але чалавек з пропускам можа прыводзіць некалькі чалавек. Можна прыязджаць на машыне і заязджаць на тэрыторыю. Само памяшканне плошчай 50кв.м.! Яна падзелена перагародкай з вокнамі, як у студыях. Раней там быў нейкі офіс. У памяшканні, якое паменш зараз стаіць стол з маніторамі, тут будзе стаяць комп, і іншае барахло. У вялікім памяшканні зараз ударная ўсталёўка, 2 калонкі з актыўным узмацнальнікам, басовы стэк з лампавым узмацняльнікам. Якасць лініі можа і не суперклас, але нармальна. Ёсць парачка мікрафонных стоек, парачка таксабе мікрафонаў, кабелі. Зараз памяшканне яшчэ не цалкам абжытае, бо мы туды не так часта прыходзім. Зроблена часткова акустычная апрацоўка сцен і столі. Тое-сёе яшчэ трэба дарабіць, але па факце граць ужо можна без праблем. Сваё барахло можна пакідаць тут жа, бо месца хапае.
Кошт. На дадзены момант арэнда з камуналкай нам абыходзіцца каля 700р у месяц. Але калі ацяпленне адключаць, то лічба зменшыцца мінімум на 100р. Разлічваем, што новы гурт будзе пакрываць прынамсі каля паловы гэтай сумы (але залежыць ад колькасці чалавек у вашым гурце).
Абмежаванняў па наведванні зараз няма - гэта пытанне выключна таго як мы паміж сабой будзем дамаўляцца. Відаць, зробім нейкі каляндарык у google calendar і будзем там пазначаць час хто калі плануе прыйсці.
Патрабаванні да гурта: не быць "ватнікамі"-рускаміраўцамі, напэўна аддаецца бОльшая перавага гуртам, якія граюць не вельмі цяжкое музло.
Фоткі:
https://photos.app.goo.gl/S9sqzmSR384ncLX46

Можна пісаць мне ў тэлеграм: @nobody375

Ответить