Пытанне жыцця цi смерцi

Обсуждаем все, что хотим

Модератор: chinaski

Ответить
Сообщение
Автор
Scoff
Бывалый
Сообщения: 289
Зарегистрирован: Сб авг 05, 2006 8:36 pm

Пытанне жыцця цi смерцi

#1 Сообщение Scoff » Вт ноя 27, 2007 9:19 pm

Сябры,мабыць хтосьцi ведае адказы на наступныя пытаннi.Вялiкая падзяка тым хто адгукнецца на гэты пост :wink:

Паспрабуйце свае сілы ў расшыфроўцы наступных фрагментаў камедыі “Паўлінка”, драмы “Раскіданае гняздо” і трагікамедыі “Тутэйшыя”.

1.
“Вось толькі трэба даведацца, ці будзе напэўна заўтра пагода… Купіў я сягоння каляндар – нейкі беларускі, як кажа крамнік. Пытаўся ў яго, ці піша аб пагодзе, дык крамнік гавора мне, што аб пагодзе напісана ў ім болей, як аб чым іншым.”
Што вам вядома пра стваральнікаў календара, які набыў на кірмашы Сцяпан Крыніцкі?

2.
Адказаць на наступныя пытанні, напэўна, прасцей за ўсё будзе нашым бабулям. Для гэтага ім нават не прыйдзецца зазіраць у спецыяльную літаратуру. Справа ў тым, што абодва яны датычацца штодзённай матэрыяльнай культуры.

Асаблівасць матэрыяльнай культуры ў тым, што мы не лічым чымсьці адметным, вартым сур’ёзнага даследвання рэчы, прадметы адзення, кулінарныя густы сваёй эпохі. Разам з тым вывучэнне гісторыі штодзённасці дае магчымасць “вычуць” час, паглядзець на свет нібыта вачыма самога аўтара і вачыма герояў яго літаратурных твораў, а таксама зразумець, што і наша эпоха калісьці стане гісторыяй.

“Можа б, мамка, прыціснулі сыр, бо да заўтрашняга не адціснецца”.
Як сёння завецца у крамах той сыр, пра які нагадвае сваёй матулі Паўлінка? Як можна прыгатаваць яго ў хатніх умовах?

“О, Лявоніха, ты жонка мая,
Дый не мытую сарочку дала;
Не качаную, не мытую,
Толькі шоўкам абашытую.”
Танец “Лявоніха” быў надзвычай папулярны ў пачатку 20 стагоддзя як сярод моладзі, так і сярод людзей сталага веку. “Лявоніху” выконваюць не прост пад музыку, але і са спевамі, як, напрыклад, героі “Паўлінкі”.
Пра якую ж “некачаная сарочка” тут пяецца?

3.
Забабоны і міфы жывуць у любы час. Добра, калі яны не кіруюць нашым жыццём, а толькі пераказваюцца ад аднаго да другога чалавека як дасціпныя ці недарэчныя гісторыі.
Як вы мяркуеце, ці варта даваць веры незвычайнаму апавяданню, якое пачуў на кірмашы Пранцісь? Якія рэальныя гістарычныя падзеі і легенды ў ім “зашыфраваны”? Для чаго Янка Купала ўкладае гэта апавяданне ў вусны сваім героям?

Пранцісь (да Сцяпана). Чуў, сват, пане дабрудзею, што сягоння людзі казалі?
Сцяпан. Не, не, каханенькі, родненькі, не чуў, не было калі! А што?
Пранцісь. Ды як жа, вось-цо-да! Кажуць, пранцуз, пане дабрудзею, ідзе на Барысава па шапку і рукавіцы, што калісь там заставіў. Чатырыста тысяч войска з сабой вядзе і, собственно…
Агата (перабіваючы з месца). Не чатырыста тысяч, а чатыры сотні тысячаў…
Пранцісь. Глупства, глупства, пане дабрудзею. Усё роўна ідзе, вось-цо-да. Спранжыновы касцёл з сабой нясе, пане дабрудзею.
Агата (з месца). Тудэма-сюдэма, не нясе, а на паветры, на машыне, што лётаюць, гэты касцёл вязе.
Сцяпан і Альжбета (здзівіўшыся). Ай-я-я! Аж на паветры касцёл вязуць!..
Агата. Але ж, але! Тудэма-сюдэма, я сама на свае вушы чула.
Сцяпан. Во калі пайшло ўсё ўверх нагамі! Як паставяць гэты спранжыновы касцёл, то можна будзе спадзявацца і для нашага брата якога-такога палягчэння.

4.
“Як вярнуўся малады паніч недзе з далёкага краю, з навук, дык усё пайшло ўверх дном – усіх чыншавікоў сталі чысціць. Не чакае пакуль суды пакончацца, а наперад за ўсіх заставы кладзе і высяляе; з намі таксама выйшла.”
Вядома, што ў аснову сюжэта драмы “Раскіданае гняздо” Янка Купала паклаў прыватную гісторыю сям’і Луцэвічаў. Што гэта за гісторыя?

5.
“Дама. Вы, мусье рэгістратар, зрабілі нам сягоння папраўдзе мілую неспадзеўку гэнымі дзвюма пэрсонамі, якія толькі што выйшлі. Тут у Менску так трудна спаткаць праўдзівага вучонага.
Мікіта. Та-а-к, гэта важныя вучоныя. Але мы не такіх яшчэ пабачым, як будзе ў нас у Менску, меджду прочым, універсітэт.”
Водгуком на якую падзею грамадскага і культурнага жыцця Беларусі можна лічыць гэтыя радкі трагікамедыі Янкі Купалы “Тутэйшыя”? Чаму, на вашу думку, класік звяртаецца да пытання адукацыі?
Ibanez AS-75=>Koch twintone
http://500px.com/Scoff

SeT
Бывалый
Сообщения: 222
Зарегистрирован: Вт янв 09, 2007 7:24 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

#2 Сообщение SeT » Вт ноя 27, 2007 11:56 pm

1) Тебе надо на ya.ru , google.ru.. и тд итп или там на сайтах рефератом или сочинений...
2) Я бы сказал, что ты немного не там спрашиваешь т.к. у музыкантов обычно не ахти с учёбой.
3) Какой бы это тема не была оффтопиком, ну думаю это не как не вяжется сюда.
Overmore Band HERE!!! Bass player.

serious
Site Admin
Сообщения: 3270
Зарегистрирован: Чт июл 28, 2005 12:18 pm
Откуда: minsk
Контактная информация:

#3 Сообщение serious » Ср ноя 28, 2007 12:02 am

всё отлично у музыкантов с учёбой ;)
просто ленивые
и ещё когда многа букаф..
да ещё и беларуских..
ахтунк! (с)

Аватара пользователя
Foucault
Ветеран
Сообщения: 1130
Зарегистрирован: Пт янв 26, 2007 6:07 pm
Откуда: Менск

#4 Сообщение Foucault » Ср ноя 28, 2007 1:22 pm

2.1 Сыр называецца клінковы. Назва пайшла ад таго, што ён па форме нагадвае клін. Перакісшае і, здаецца, тэрмічна апрацаванае малако (яно ў дадзеным выпадку больш на вадкі тварог падобнае) вылівалі ў кавалак тканіны, завязвалі, давалі сьцячы вадкасьці (падвешвалі над якой-небудзь ёмістасьцю за вяроўчыну, якой завязвалі і пакідалі так на некаторы час), а пасьля накрывалі дошкаю і клалі зьверху гнёт(цяжкі металічны прадмет, камень або цагліну).

2.2 Качаць - гэта значыць "прасаваць". Толькі не прасам, бо не ва ўсіх сялян прасы былі, а адмысловай прыладай. Рэч якую трэба было папрасаваць намотвалі на драўляны цыліндр дыяметрам каля 7 см і даўжынёй прыблизна 50 см. Клалі яго на роўную паверхню. Бралі у рукі драўляны брус шырынёй сантыметраў 10 даўжынёй 50 і таўшчынёй 5-7 см, адна з паверхняў якога мела зубы, а з другога боку ў гэтага бруса была ручка(на такіх штуках у псеўда фальклёрных ансамблях граюць, водзяць драўлянай палачкай па гэтых самых зубах) і каталі гэтым брусам цыліндр з наматанай рэччу.
Ти кажеш що ти вільний? Я хочу почути твою виразну волю, а не те, що ти скинув ярмо!
When the power of love overcomes the love of power, the world will know peace. Jimi Hendrix

Аватара пользователя
Foucault
Ветеран
Сообщения: 1130
Зарегистрирован: Пт янв 26, 2007 6:07 pm
Откуда: Менск

#5 Сообщение Foucault » Ср ноя 28, 2007 1:29 pm

serious писал(а):всё отлично у музыкантов с учёбой ;)
просто ленивые
и ещё когда многа букаф..
да ещё и беларуских..
ахтунк! (с)
Ахтунк, это когда человеку влом языки учить. Или домашние задания делать.
Ти кажеш що ти вільний? Я хочу почути твою виразну волю, а не те, що ти скинув ярмо!
When the power of love overcomes the love of power, the world will know peace. Jimi Hendrix

jois
Прохожий
Сообщения: 92
Зарегистрирован: Чт мар 23, 2006 2:14 am
Контактная информация:

#6 Сообщение jois » Ср ноя 28, 2007 2:46 pm

спам!

Scoff
Бывалый
Сообщения: 289
Зарегистрирован: Сб авг 05, 2006 8:36 pm

#7 Сообщение Scoff » Сб дек 01, 2007 9:02 pm

Ахтунк, это когда человеку влом языки учить. Или домашние задания делать.
Зачот :D

Foucault,мега респект,это именно те вопросы на которых ответов я не нашел.С меня пиво :D
Ibanez AS-75=>Koch twintone
http://500px.com/Scoff

Аватара пользователя
Foucault
Ветеран
Сообщения: 1130
Зарегистрирован: Пт янв 26, 2007 6:07 pm
Откуда: Менск

#8 Сообщение Foucault » Пн дек 03, 2007 10:08 am

Scoff писал(а):Foucault,мега респект,это именно те вопросы на которых ответов я не нашел.С меня пиво :D
Главное, чтоб ты хорошо учился... :lol: :lol:
Ти кажеш що ти вільний? Я хочу почути твою виразну волю, а не те, що ти скинув ярмо!
When the power of love overcomes the love of power, the world will know peace. Jimi Hendrix

Ответить