29 і 30 чэрвеня ў Чырвоным Касьцёле адбудзецца рэліз новых дыскаў
БМАgroup серыі Беларускі Музычны Архіў: Алесь Камоцкі “Песьня як
жыцьцё. Лепшае й невядомае” і Натальля Арсеньнева "З крывіцкай сям'і.
Паэтычныя песьні й рамансы"
Серыя Беларускі Музычны Архіў была заснаваная з мэтай захаваньня і
выданьня архіўных і рарытэтных запісаў, вяртаньне забытых імёнаў у
беларускі музычны кантэкст.
Так за гэты час былі выдадзеныя альбомы Міхася Забэйды-Суміцкага,
Міколы Равенскага, Станіслава Манюшкі, Сяржука Сокалава-Воюша, Віктара
Шалкевіча, Эдуарда Акуліна.
Асобна стаяць у серыі дыскі прысьвечаныя знаныя паэтам: Ларысе Геніюш,
Сяргею Новіку-Пяюну.
Дыск Алеся Камоцкага “Песьня як жыцьцё. Лепшае й невядомае” уяўляе з
сябе складанку лепшых песен з розных альбомаў на думку выканаўцы. А
таксама невядомыя песьні барда. Асобным блокам ідуць песьні на вершы
А.Камоцкага ў выкананьні іншых артыстаў: З.Вайцюшкевіча, Неруша,
Стэфана, а таксама вядомая Калыханка ў выкананьні К.Мінчанка,
Т.Лісіцкай і Л.Грыбалёвай.
Дыск Натальлі Арсеньневай "З крывіцкай сям'і. Паэтычныя песьні й
рамансы" працягвае серыю прысьвечаную знаным паэтам.
Свае апрацоўкі песен аўтаркі гімну “Магутны Божа” прадставілі гурты
Rostra, ZigZag, P.L.A.N., выканаўцы Алеся Унукоўская, Тацьцяна
Беланогая, Уладзімір Зайчанка, Тацьцяна Матафонава, гурт Яна Жанчака
"In Search for" (ISF) і іншыя.
Дыск утрымлівае рарытэтныя запісы голасу паэткі, захаваныя Янкам Запруднікам.
Зараз у стадыі падрыхтоўкі знаходзяцца дыскі прысьвечаныя Кастусю
Каліноўскаму і перавыданьне на дыску альбома гурта Мроя “28-я зорка” з
бонусамі і інш.
29 чэрвеня ў тэатральнай залі Чырвонага касьцёла (св. Сымона і Алены)
пройдзе прэзентацыя новага дыска "Песьня як жыцьцё. Лепшае й
невядомае" вядомага барда Алеся Камоцкага, што выйшаў у серыі
Беларускі Музычны Архіў.
У канцэрце возьме таксама ўдзел магілёўскі бард Сяржук Кулягін з
праграмай "Срэбны звон". Пачатак 18.30. Уваход вольны. Канцэрт
ладзіцца пры падтрымцы культурніцкай кампаніі Будзьма. Даведкі:
6490888
30 чэрвеня ў тэатральнай залі Чырвонага касьцёла (св. Сымона і Алены)
пройдзе прэзентацыя дыска "З крывіцкай сям'і. Паэтычныя песьні й
рамансы" на вершы вядомай паэтэсы, аўтара гімну Магутны Божа, Натальлі
Арсеньевай. Удзельнічаюць: Алеся Унукоуская, Андрэй Плясанаў і гурт
P.L.A.N., гурт ZigZag, гурт Ростра, Ян Жанчак і іншыя. Пачатак 18.30.
Уваход вольны. Даведкі: па тэлефоне 6490888
рэліз новых дыскаў БМАgroup серыі Беларускі Музычны Архіў
Модератор: chinaski
