
Менскі калектыў ROSTRA (http://rostra.info), які грае у стылі experimental-chillout, выпускае прома-дыск. Дадзеная праца утрымоўвае музычныя кампазіцыі «новай rostrы», якая стала сама сабою. Як вядома, кожны чалавек з цягам часам зьмяняецца, зьмяняецца яго сьветапогляд. Ен робіцца мудрэйшым і больш сур’езным. Шмат чаго пераасэнсоўваецца. Так і музыкі ROSTRA адчулі вострую неабходнасьць зьмяніць накіраваньне дзейнасьці ў стылістыку, якая мага меньш абмяжоўвае свабоду творчасьці. ROSTRA пайшла на эксперымент з упэўненасьцю ў тым, што знойдзе слухача, які будзе ў рэзанансы з яе творчасьцю. У ліку іншых, на дыск увойдуць кампазіцыі, напісаныя на словы Алёны Беланожка, Вікі Трэнас, Наталлі Арсеневай.
У афармленьні вокладкі выкарыстоўваецца фотаработа Гудрата Ібрагімава, выдатнага фатографа з Нью-Йорку. Удзельнікі гурта пра свой выбар: “Калі мы знайшлі работы Гудрата, то аднагалосна вырашылі, што менавіта яны найбольш поўна перадаюць настрой нашай музыкі”. Непасрэднай падрыхтоўкай вокладкі займаецца дызайнер Уладзімір Дрындрожык, які не так даўно распрацоўваў дызайн сайта для ROSTRA.
Рэліз прома-дыска прызначаны на 10 красавіка 2009 года.
Прадстаўнікам СМИ (друкаваных, электронных), арганізатарам канцэртаў, прадстаўнікам музычных лэйблаў дыск будзе прадстаўлены бясплатна.
Усе астатнія змогуць праслухаць online ці запампаваць некаторыя кампазіцыі з афіцыйнага сайта гурта (http://rostra.info), а таксама са старонак калектыва на Myspace(http://www.myspace.com/rostraby) і Вконтакте(http://vkontakte.ru/club7965661).
Па пытаньнях атрыманьня дыска зьвяртайцеся:
rostra@open.by
admin@rostra.info
ICQ: 445630874
