РоСтра і ZigZag у "Добрых мысьлях"
Добавлено: Пт янв 11, 2008 2:57 pm

20 студзеня а 19-00 у менскім фальварку «Добрыя мыслі» (вул. Магілеўская 12/1) адбудзецца канцэрт гуртоў ZigZag и РоСтра. У рамках канцэрту гурт ZigZag адыграе вялікі сэт са старых, шмат каму упадабаных песень, а таксама кампазіцыі са свайго новага альбому «Тры расейскія літары». У якасьці падарунка ад гурта ZigZag – дэманстрацыя новых кліпаў. РоСтра ж прэзентуе свой сінгл (РоСтра – The Single). У кружэлку ўвайшлі пераважна старыя песьні, але ж есьць і некалькі сюрпрызаў: напрыклад рэмікс на «У Вырай!», выкананы камандай «tweezers» з Санкт-Пецярбургу і відэакліп на адну з першых песень РоСтры (кліп будзе прадэманстраваны на прэзентацыі).
Не прапусьціце!
Такім чынам, чакаем вас 20 студзеня а 19-00 у вальварку «Добрыя мыслі». Ен знаходзіцца па адрасе вул. Магілеўская 12/1, што ў двух кроках ад станцыі метро “Інстытут Культуры”.
Замова месцаў па тэлефонах:
+37529-7761825
+37529-1745812
+37529-6343745
Ці непасрэдна ў клюбе