Rasta: рок-каралі ў «Рэактары»

Новости форума. Афиши. И прочие околомузыкальные события.

Модератор: chinaski

Ответить
Сообщение
Автор
Frongy
Заслуженный ветеран
Сообщения: 654
Зарегистрирован: Пн окт 20, 2003 2:17 pm
Контактная информация:

Rasta: рок-каралі ў «Рэактары»

#1 Сообщение Frongy » Чт дек 13, 2007 1:52 am

Гомельская Rasta выступіць у Менску 20 сьнежня. Гурт у апошні раз адыграе сваю праграму «The Age of Movement». Гэта якраз той альбом, зь якім Rasta атрымала адразу тры музычныя узнагароды ў роднай краіне – «самы прадавальны альбом у стылі хард-рок/хэві-мэтал», «артыст году ў стылі хард-рок/хэві-мэтал» і галоўную узнагароду краіны - Рок-Карону 2006 году. У падтрымку Meridium Tour гамельчукоў зайграе ня менш тытулаваны польскі гурт Frontside, які атрымаў польскую вэрсію прэміі Grammy ў катэгорыі «лепшы хэві-мэтал альбом году».

Гурт Rasta адна з самых неадназначных камандаў нашай музычнай сцэны. Ангельскамоўная каманда прадстаўляе Беларусь амаль ва ўсім сьвеце на лепшых фэстах цяжкай музыкі. Але разам з гэтым, небеларускамоўнасьць каманды для некаторых ставіць пад сумнеў іх прыналежнасьць менавіта да беларускай музычнай культуры. Удзел гурта на фэсьце музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2007» выклікаў спрэчкі, але выступ калектыву нікога не пакінуў абыякавым. Дарэчы, многія польскія гледачы ўпершыню наведалі «Басовішча», менавіта дзякуючы вядомасьці ў Эўропе Rasta…

Назву канцэрту дала назва новага сынглу гурта «Meridium» – напэўна самая нечаканая праца Rasta. Дыск утрымлівае тры найноўшыя трэка, што дэманструюць гэты лякаматыў айчыннага мэтала з абсалютна розных бакоў. «Fallen» - простая і бескампрамісная! «Lifelong Eclipse» – сапраўдны рынгтон! «Striving for the Power» – упэўненая і задзірлівая… Акрамя таго, на самотніку прысутнічаюць рымэйкі «Enjoy the Silence» (Depeche Mode) і «Sweet Dreams» (Eurythmics), а таксама спліт-кавэр на песьню зь мінулага альбома – «Origin of Black». Але ж і гэта ня ўсё! На мультымэдыя-дадатку маецца кліп «Blast» і 34-хвілінны фільм «Chronicles» аб прыгодах Rasta ў турах па Эўропе.

Да таго ж, дадзены канцэртны тур стане своеасаблівым падвядзеньнем вынікаў творчасьці гурта за пэрыяд альбома «The Age of Movement» - праграмы, зь якой Rasta выйшла на эўрапейскую сцэну і стала першым, па-сапраўднаму экспартным музычным прадуктам краіны. Альбом, зь якім Rasta атрымала адразу тры музычныя ўзнагароды ў роднай краіне – «самы прадавальны альбом у стылі хард-рок/хэві-мэтал», «артыст году ў стылі хард-рок/хэві мэтал» і галоўную ўзнагароду краіны Рок-Карону 2006 году.

Менавіта ў гэтым туры гурт выканае поўную праграму «The Age of Movement» у апошні раз. Са студзеня 2008 году Rasta цалкам пяройдзе да працы над новым матэрыялам і канцэртамі за межамі краіны.

Падтрымаюць гурт у туры два вельмі цікавыя гурты: польскі Frontside пазыцыянуюцца, як эўрапейскі адказ на Bleeding Through і Killswitch Engage – менавіта так іх называюць крытыкі. Музыкі вядомыя сваім энэргічным шоў і уваходзяць у эліту польскага мэтала нароўні з такімі монстрамі як Behemoth, Vader, Decapitated ці Hate. У 2003 годзе гурт атрымаў польскую вэрсію прэміі Grammy, якая завецца Fredyrik у катэгорыі «лепшы хэві-мэтал альбом году» за матэрыял пад назвай «…and Forgive Us Our Sins…». Зараз яны прыйшлі на музычны рынак Беларусі, Расеі ды Ўкраіны са сваім новым альбомам пад назвай «Twilight of the Gods - A First Step to Mental Revolution», ад якога павінны сьціхнуць усе скептыкі.

Вось як Nergal з Behemoth каментуе музыку Frontside: «Гэты гурт даказаў, што metal core можа мець па-сапраўднаму вялікія яйкі! Вар'яцкая энэргія зь вялікай колькасьцю мэлёдыяў! Шыкоўны гурт!»

Таксама ў канцэрце возьме ўдзел гурт Ikona – маладая надзея беларускай альтэрнатыўнай музыкі. Іх музыка напоўненая дынамічнымі рыфамі і лёгка запамінальнымі мэлёдыямі. Гэта даволі якасная цяжкая музыка, якую трэба абавязкова пачуць.

20 сьнежня.
Клюб «Рэактар». 18:00.
Meridium Tour 2007: Rasta (Гомель)
пры падтрымцы Frontside (Польша),
Ikona (Магілёў).
Тэлефоны: 766-24-25, 649-08-88, 288-61-60.

z1m
Ветеран
Сообщения: 1043
Зарегистрирован: Пн фев 20, 2006 9:04 pm
Откуда: Минск

#2 Сообщение z1m » Пн дек 17, 2007 2:02 pm

сока билеты стоят?????????
First Act USA Custom Shop Lola '2007 -> korg pitchblack -> mooer yellow comp ->echoplex delay -> tc sub'n'up -> kartakou warmer -> xotic sl drive -> tc flashback delay -> tc ditto -> Laney Cub 12R / Orange Dual Terror

SeT
Бывалый
Сообщения: 222
Зарегистрирован: Вт янв 09, 2007 7:24 pm
Откуда: Минск
Контактная информация:

#3 Сообщение SeT » Пн дек 17, 2007 10:21 pm

ОТ 17 тыс.
Overmore Band HERE!!! Bass player.

z1m
Ветеран
Сообщения: 1043
Зарегистрирован: Пн фев 20, 2006 9:04 pm
Откуда: Минск

#4 Сообщение z1m » Вт дек 18, 2007 6:10 pm

где мона купить билеты? во всех кассах?
First Act USA Custom Shop Lola '2007 -> korg pitchblack -> mooer yellow comp ->echoplex delay -> tc sub'n'up -> kartakou warmer -> xotic sl drive -> tc flashback delay -> tc ditto -> Laney Cub 12R / Orange Dual Terror

Ответить