guitar.by

Музыкальный форум
Текущее время: Пн дек 17, 2018 9:45 pm

Часовой пояс: UTC + 2 часа


Реклама
Previous Next Stop Start



Начать новую тему Ответить на тему  [ 1 сообщение ] 
Автор Сообщение
 Заголовок сообщения: 23 лютага Віктар Шалкевіч “Прадказальным вечар не будзе!”
СообщениеДобавлено: Пт фев 15, 2008 4:08 pm 
Заслуженный ветеран
Аватара пользователя

Зарегистрирован: Пн окт 20, 2003 2:17 pm
Сообщения: 996
Не в сети
23 лютага а 19.00 Віктар Шалкевіч запрашае сваіх прыхільнікаў на сольны канцэрт і
прэзэнтацыю дыскаў "Смутны беларускі блюз", "Балады і рамансы" ў малой залі к/з “Мінск”.


Віктар Шалкевіч - акцёр, паэт, шоўмэн і знаны бард, бацька “бруднага беларускага блюзу". Жыццё і творчасць беларускага музыкі поўнае ўсмешак і цікавостак. Напрыклад, у Празе бард аднойчы граў разам з тамтэйшым сенатарам Сватаплукам Карасэкам. "За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры" быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усмешкі, кавалерамі якога Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывен Спілберг... Саркастычныя хіты гарадзенца сталі класікай сучаснага гумару ў бардаўскай песні.

Шалкевіч з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, у тым ліку, “Басовішча-92”, “Восень бардаў-93” (Польшча). На рахунку ў музыкі альбомы “Правінцыя”, “Смутны беларускі блюз”, “Балады і рамансы”, “Добрай раніцы”, “За сто крокаў ад Вострае Брамы”, “Гарадзенец прызямліўся ў Менску”, а таксама польскамоўная кружэлка “Enigmatyczne kino Lwow” (“Таямнічы кінатэатр Львоў”).
Праўда, на словы Віктара Шалкевіча, зараз у яго жыцці наступіў “крыху банальны перыяд”: “Становіцца ўсё больш працы, якую трэба рабіць, і рабіць добра - кажа шоў-мэн, - З аднаго боку - гэта нармальна. А з другога – час ад часу сумуеш па тых днях, калі быў малады і нікому не вядомы. Сядзеў дома і чакаў тэлефоннага званка.” Нягледзячы на “банальнасць”, за апошнія месяцы бард выступіў у Грузіі, злятаў з канцэртам да суайчыннікаў у Іркуцк, а зараз плануе падарожжа ў “экзатычную краіну”, назву якой трымае ў сакрэце.

Плыткі "Смутны беларускі блюз", "Балады і рамансы", песні з якіх прагучаць на канцэрце 23 лютага, выпушчаныя ажно ў канцы ХХ ст. “Але яны да гэтай пары актуальныя і будуць такімі заставацца! Акрамя таго, альбомы дарагія мне як першая спроба прафесійнага запісу” – кажа “гарадзенец, які прызямліўся ў Менску” пра кружэлкі. І запэўнівае: “Прадказальным вечар не будзе!”

Ведаючы Віктара Шалкевіча, у гэтым можна не сумняваюцца.

Кошт квіткоў на канцэрт 23 лютага ад 12 000 да 20 000.

Інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 766 24 25.

Каса: 328 66 38 (гарадскі)
Дар’я ГАРОШКА


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  [ 1 сообщение ] 

Часовой пояс: UTC + 2 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 3


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения

Найти:
Перейти:  
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group
Русская поддержка phpBB