#32
Сообщение
Eduard » Вт янв 22, 2008 12:34 am
Словы ці музыка? Музыка ці словы?
Тут можна дыскусіі разводзіць бясконца.
Яшчэ трэба разгледзець такі момант: НА КАГО арыентавана ваша музыка: калі на вас і на вашу любімую кошку - то тут усё проста. Рабі так, як лічыш лепшым.
А калі ўсё-ткі ёсьць арыентацыя на публіку, то тут ужо, прабачце, а трэба ўлічваць трохі іншыя катэгорыі.
Добры вакал і запамінальная вакальная лінія - 90% посьпеху песьні. Калі гэта песьня...
Можаце правесьці сац. апытаньне наконт перавагі інструментальнай музыкі й песень. Магу вас упэўніць, што песьні будуць далёка наперадзе, бо звычайнаму слухачу проста похеру якую гамму хто грае й якія сола-партыі ў песьні. Калі там няма вакала - то ён проста паслухае ўрыўкі ў пошуках вакалу, а калі не знойдзе, то й далей слухаць ня будзе. Ну можа паслухае раз-два. Усё. Болш да гэтай тэмы ён не вернецца.
Нават калі вакал будзе граць ролю дадатковага інструменту, то гэта ўжо будзе слухацца прыемней.
Амаль ніхто не будзе чытаць назву кампазіцыі каб даведацца, што хацеў сказаць аўтар сваім інструментальным творам...
А хіба назва кампазіцыі гэта не тэкст? Няхай самы прымітыўны, але ж ТЭКСТ!
З іншага боку складана напісаць тэкст з "чыстага аркуша", таму што немагчыма ўлічыць тыя рытмічныя моманты, якія могуць атрымацца.
Таму й большасьць такіх песень ці ў 4/4 ці ў фармату "белага вершу", калі музыка проста падтрымлівае тэкст. Але гэта не песьня, а верш пад музычны фон.
Таму лічу, што абмяркаваньне галоўнасьці музыка-тэкст, гэта тое ж самае, што абмяркоўваць першыню духа ці матэрыі.
Гэта пытаньне рытарычнае, якое не мае канкрэтнага адказу
Worldwide dj's TRIP-HOP team